Перайсці да асноўнага зместу

EU4Environment

Апісанне
Праграма Еўрапейскага саюза EU4Environment накіравана на тое, каб дапамагчы шасці краінам-партнёрам захаваць свой прыродны капітал і павысіць экалагічны дабрабыт людзей, падтрымліваючы дзеянні, звязаныя з аховай навакольнага асяроддзя, дэманструючы і раскрываючы магчымасці для экалагічнага росту, а таксама ўсталёўваючы механізмы паляпшэння кіравання экалагічнай рызыкай і ўздзеяннем на навакольнае асяроддзе.
EU4Environment прымае ва ўвагу пашырэнне супрацоўніцтва у рамках так званых «20 вынікаў да 2020 года», зацверджаных на саміце Ўсходняга партнёрства ў лістападзе 2017 года.
Праграма EU4Environment рэаліуецца пяццю міжнароднымі арганізацыямі: АЭСР, ААН-навакольнае асяроддзе, ЕЭК ААН, ЮНІДА і Сусветным банкам.
Канкрэтная мэта
Дзеянні згрупаваны на дасягненне пяці прыярытэтных вынікаў:
Лепшыя экалагічныя рашэнні:
- Падтрымка платформаў міжведамаснага дыялогу па пытаннях зялёнага росту і інтэграцыі мэтаў зялёнай эканомікі і іншых пытанняў устойлівага развіцця ў планаванні.
- Дапамога ў ацэнцы неабходнасці інвестыцый.
- Падтрымка рэформы заканадаўчай базы і нарошчванне патэнцыялу для рэалізацыі стратэгічнай экалагічнай ацэнкі (СЭА) і трансгранічнай ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА), якія бы цалкам адпавядалі міжнародным патрабаванням.
Выконваюць: ЕЭК ААН, ААН-навакольнае асяроддзе і ЮНІДА (каардынатар).
Цыркулярная эканоміка і новыя магчымасці росту:
- Дапамога малым і сярэднім прадпрыемствам (МСП) у інтэграцыі фактараў устойлівасці ў стратэгічныя і штодзённыя рашэнні.
- Распаўсюджванне канцэпцый і інструментаў ЕС, звязаных з адзіным рынкам «зялёнай» прадукцыі.
- Падтрымка распрацоўкі і рэалізацыі палітыкі «зялёных» дзяржаўных закупак.
- Адрасная дапамога для вырашэння праблем, звязаных з кіраваннем адходамі.
- Тэхнічная дапамога для рэформаў у прыярытэтных сектарах зялёнай эканомікі (напрыклад, энергаэфектыўнасць, сельская гаспадарка/харчовая, прамысловасць, будаўніцтва, устойлівы турызм або рэгіянальнае развіццё).
- Дапамога ў стварэнні экалагічнага ланцужка дабаўленага кошту і інавацыійнай прадукцыі сярод МСП.
Выконваюць: ААН-навакольнае асяроддзе і ЮНІДА (каардынатар).
Экалагічна роўныя ўмовы:
- Падтрымка нацыянальных уладаў кіруючых органаў у стварэнні «разумных» правілаў і палітычных інструментаў для садзейнічання экалагічнай дзейнасці буйных прадпрыемстваў і МСП.
- Узмацненне эфектыўнасці інстытутаў і інструментаў па садзейнічанню развіццю і выкананню экалагіных патрабаванняў.
- Аказанне дапамогі нацыянальным кіруючым органам у распрацоўцы і калькуляцыі экалагічных дзяржаўных інвестыцыйных стратэгій і праграм.
- Падтрымка адміністрацыйнага патэнцыялу ў галіне экалагічнага менеджменту.
- Навучанне крытычнай масы асноўных зацікаўленых дзяржаўных служачых і іншых зацікаўленых бакоў.
Выконваецца: АЭСР.
Экасістэмныя паслугі і сродкі да існавання:
- Запуск агульнай сеткі ахоўваемых тэрыторый з удзелам ЕС і суседніх краін.
- Падтрымка грамадскіх дзеянняў па захаванню лясоў і ўстойліваму іх выкарыстанню дзеля павелічэння вытворчасці недраўняных тавараў, энергаэфектыўнасці, звязанай з біямасай.
- Дзеянні па абмежаванню гандлю незаконнай драўнінай.
- Падтрымка выяўлення і распрацоўкі інавацыйных схем фінансавання дзеля ўстойлівага кіравання экасістэмнымі паслугамі.
Выконваецца: Сусветным банкам.
Абмен ведамі і каардынацыя:
- Стратэгічная камунікацыя дзеля павышэння відавочнасці дзеянняў.
- Рэгіянальная каардынацыя розных элементаў ініцыятывы.
- Маніторынг прагрэсу інтэграцыі эканамічных і экалагічных мэт і распрацоўка справаздач на аснове паказчыкаў "зялёнага росту".
Выконваецца: АЭСР у супрацоўніцтве з усімі партнёрамі.
Чаканыя вынікі
Аб'ядноўваючы экалагiчныя і эканамiчныя зацікаўленыя бакі, EU4Environment дапамагае ўносіць змены ў палітыку і заканадаўства, робячы пры гэтым планаванне і інвестыцыі больш экалагічнымі, стымулюючы выкарыстанне інавацыйных тэхналогій, пераймаючы новыя бізнес-мадэлі і ствараючы “зялёныя” працоўныя месцы. Гэта таксама спрыяе паляпшэнню кіравання станам навакольнага асяроддзя, паляпшэнню кіравання ахоўваемымі тэрыторыямі і лясамі, а таксама ўстойліваму гандлю.
Дакументы па праекце
Карта праекта
Фотагалерэя
Kick-off Stakeholders Meeting on Industrial Waste Mapping (IWM) activities of the “Circular Economy and New Growth Opportunities” Component within the EU4Environment Action in Azerbaijan
Відэа
Introduction of eco-innovation methodology among SMEs in Georgia
Transboundary Environmental Impact Assessment and its benefits for Eastern Partner countries (Armenian)
Sustainable Public Procurement
Transboundary Environmental Impact Assessment and its benefits for Eastern Partner countries
Green Growth Indicators
ДЭТАЛІ ПРАЕКТА
Рэгіянальны
Прыярытэтная вобласць:
Партнёрства, якое ідзе зялёным шляхам
Падраздзел:
Навакольнае асяроддзе і змена клімату
Тэмы:
Навакольнае асяроддзе
Краіны Усходняга партнёрства:
Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Україна
Статус праекта:
Працягваецца
Дата пачатку:
01.01.2019
Дата заканчэння:
31.08.2026
Нумар праекта ЕС:
387-398, 404-254 & 421-449

Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,